Жыў-быў прынц. I марыў ён ажанiцца на сапраўднай прынцэсе.
Аб’ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так i вярнуўся дамоў нi з чым. I вельмi бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.
Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкi блiскалi раз-пораз. Гром грымеў. Дождж лiў як з вядра. Жах што рабiлася!
Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам кароль пайшоў адкрываць.
Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе валасоў i адзежы прама ў чаравiкi. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна запэўнiвала, што з’яўляецца сапраўднай прынцэсай.
«Ну, пра гэта мы хутка даведаемся», — падумала старая каралева. Але нiчога нiкому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы i падушкi. На дошкi паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала дваццаць матрацаў i дваццаць пярын.
У гэту пасцель i паклалi прынцэсу на ноч.
Ранiцай у яе спыталi, як яна адпачывала.
— Ах, вельмi кепска! — сказала прынцэса. — Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такiм цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сiняках. Жудасна!
Тут усе i зразумелi, што яна была сапраўднай прынцэсай. Адчула гарошыну праз сорак матрацаў i пярын! Такой далiкатнай асобай магла быць толькi сапраўдная прынцэса.
I прынц ажанiўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную прынцэсу.
А гарошыну здалi ў музей. Яна мо i цяпер там ляжыць, калi хто не ўкраў яе.
Ведай, гэта гiсторыя — чыстая праўда!